ONLY $9.90 DELIVERY INFO

Close Notification

Your cart does not contain any items

Панове, паднапружцеся!

Elisabeth Badinter Uladzislau Harbacki

$22.95   $20.77

Paperback

Not in-store but you can order this
How long will it take?

QTY:

French
Skaryna Press
04 August 2025
Эсэ францускай філёзафкі Элізабэт Бадэнтэр пра страйк улоньняў, які хвалюе сьвет з антычных часоў. Раней ён быў утопіяй ці ўяўнай страшылкай. Але ў ХХ стагодзьдзі кабеты ў заходнім сьвеце нечакана распачалі гэты страйк насамрэч. І нам усім цяпер давядзецца жыць зь ягонымі наступствамі.

У ім гучаць тэмы, якія філёзафка ўздымала ў сваіх іншых творах як сучаснай кабеце спалучыць мацярынства і прафэсійны рос- квіт, прабле-матычнасьць і складанасьць мацярын-ства, канфлікт паміж ролямі маці і жанчыны, безупынная рызыка вяртаньня кансэрватыўнага бумэрангу, які ставіць пад сумнеў фэмінісцкія заваёвы і інш.

Але ёсьць у эсэ і прынцыпова новая тэма і новыя акцэнты - тонкае і крытычнае фэмінісцкае тлумачэньне дэмаграфічнага запавольваньня, а дзе-нідзе - кры-зісу, у разьвітых індустрыяльных кра-і-нах. Дэмографы, сацыёлягі, палітыкі і эканамісты, якія спрабуюць разабрацца з гэтай зьявай, часта не прыслухоўваюцца да фэмінісцкіх аргумэнтаў. І дарма, на думку Э. Бадэнтэр, бо такім парадкам ігна-руецца ціхі і глыбокі бунт кабетаў, які праяўляецца ў адмове ад мацярынства - часовай або прынцыповай і канчатковай. Адмова ад мацярынства і позьняе мацярынства грунтуюцца на фундамэнтальнай, ""няскончанай"" рэвалюцыі, якая, як сьцьвярджае Бадэнтэр, аддзяліла статус жанчыны ад статусу маці. Кант-роль за фэртыльнасьцю з дапамогай кантрацэпцыі і спаронаў, а таксама доступ да адукацыі і эканамічная незалежнасьць ня толькі дазволілі жанчынам здабыць радыкальную эман-сыпацыю, а амаль дасягнуць роўнасьці ў грамадзкім жыцьці. На шляху да рэальнай роўнасьці, аднак, застаюцца прынцыповыя перашкоды. Да-сюль трывае няроўнасьць палоў унутры сям'і. Яна ляжыць у аснове ўсіх іншых няроўнасьцяў і праяўляецца ў такой пра-блеме, як мэнтальны цяжар, якая закра-нае ці ня ўсіх сучасных кабетаў. Назва эсэ падказвае адно з рашэньняў мужчы-ны мусяць паднапружыцца і зрабіць вы-сі-лак, каб на роўных з сваімі жонкамі і парт-нэр-камі ўдзельнічаць у хатняй гаспа-дар-цы і выхаваньні дзяцей, а дзяржаве трэба адмовіцца ад састарэлых рэцэптаў вы-ра-шэньня са-цы-яль-на-эканамічных пра-бле-маў шляхам па- збаўленьня жанчынаў іхных правоў і свабодаў.
By:  
Translated by:  
Imprint:   Skaryna Press
Country of Publication:   United Kingdom
Dimensions:   Height: 198mm,  Width: 129mm,  Spine: 6mm
ISBN:   9781915601650
ISBN 10:   1915601657
Pages:   80
Publication Date:  
Audience:   General/trade ,  ELT Advanced
Format:   Paperback
Publisher's Status:   Active

See Also